Яно мае прайсці ў маі ў Баку (Азербайджан).

Пры гэтым польскі вяшчальнік TVP (Telewizja Polska) плануе вярнуцца на самае папулярнае еўрапейскае тэлешоу ўжо ў 2013 годзе. Год таму прадстаўніца Польшчы на «Еўрабачанні» Магдалена Тул заняла дзевятнаццатае месца ў першым паўфінале, з-за чаго не змагла выйсці ў фінал конкурсу.

Аспрэчваць перамогу ў «Еўрабачанні-2012» рыхтуюцца 43 краіны.

У першым і другім паўфіналах цяперашняга музычнага спаборніцтва, якія адбудуцца 22 і 24 мая, будуць удзельнічаць прадстаўнікі 37 краін. У кожным паўфінале будзе адабрана па 10 фіналістаў, да якіх пазней далучацца прадстаўнікі «Вялікай пяцёркі» (краін-арганізатараў конкурсу) — Італіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі. Фінал «Еўрабачання-2012» запланаваны на 26 мая.

Хто выступіць на папулярным еўрапейскім тэлешоу ад Беларусі, стане вядома 31 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?