Ганна Шадрына – журналістка, магістарка сацыялогіі і спецыялістка па гендэрнай праблематыцы. З 2006 года яна, паводле яе словаў, займаецца даследаваннем шлюбных паводзінаў і рэпрадуктыўнага выбару. У нядаўнім інтэрв’ю парталу Tut.by прызналася, што піша кнігу пад рабочай назвай «Чаму я адна: прывілеі адзіноты».

Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года Шадрына звольнілася з «Советской Белоруссии». Сваё рашэнне яна матывавала выключна жаданнем займацца навукай і выкладаць на журфаку.

Тым не менш, разам з галоўным рэдактарам Якубовічам і астатнімі яго намеснікамі Шадрына ўсё ж патрапіла ў «чорны спіс» неўязных у ЕС. У жніўні 2011 Хартыя'97 са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах паведамляла, нібыта журналістка спрабуе праз суд аспрэчыць рашэнне Еўрасаюза. І што ў гэтым ёй дапамагае Уладзімер Пефціеў.

«Нашай Ніве» Шадрынай адказала, што ні ў якія суды не звярталася. Яна пацвердзіла, што была перапіска з Еўракамісіяй.

«Я задала пытанні Еўрапейскай камісіі і атрымала на іх адказы. На гэтым мае ўзаемаадносіны з Еўракамісіяй спыненыя».
У бліжэйшы час Ганна не плануе займацца гэтым пытаннем, бо прысвячае ўвесь час арганізацыі семінараў і не мае намеру некуды выязджаць.

Першы семінар Ганны Шадрынай пад назвай «Альтэрнатыўны Валянцін» адбудзецца акурат у Дзень закаханых.

Адна з заяўленых тэмаў – «Сэкс у вялікім горадзе». Адкуль узяліся Кэры Брэдшоу і Брыджыт Джонс? Чаму такіх фільмаў няма на расійскай мове?»
Наступныя заняткі пройдуць ў Мінску пры канцы лютага, затым – у Маскве, а ў перспектыве – у Кіеве. Інфармацыя пра гэта ёсць на сайце NewOdinochki.by.

Кошт удзелу ў 3-гадзінным семінары 14 лютага – 20 даляраў. У 2-дзённым модулі 18-19 лютага – у 2 разы даражэй. Са слоў Ганны, актыўна ідзе набор слухачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?