Лазавік — нязменны сакратар ЦВК пры старшыні Ярмошынай.

Лазавік — нязменны сакратар ЦВК пры старшыні Ярмошынай.

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік лічыць, што назіральнікаў АБСЕ не варта запрашаць для назірання за беларускімі «выбарамі» да тых часоў, пакуль Еўрасаюз не адменіць візавыя санкцыі, у тым ліку у дачыненні да арганізатараў «выбараў».

«У мяне наогул ёсць прапанова іх не запрашаць. А калі і запрашаць, то толькі пасля таго, калі яны адменяць свае штрафныя санкцыі», —
заявіў Лазавік агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду.

Лазавік паведаміў, што раней група членаў ЦВК звярнулася ў Еўрасаюз з лістом, у якім пыталіся, на якой падставе іх пазбавілі права ўезду ў Еўропу.

«Адказ адпавядае маёй характарыстыцы еўрачыноўнікаў — «еўрадэбілізм», — заявіў сакратар камісіі.
Пры гэтым ён працытаваў адказ, атрыманы з генеральнага сакратарыята Рады ЕС. «Рада мяркуе, што звесткі, выкладзеныя ў вашым лісце, не апраўдваюць зняцця абмежавальных мераў ЕС супраць вас. Рада застаецца пры сваім меркаванні, што абмежавальныя меры супраць вас апраўданыя. Члены ЦВК Бушная, Бушчык, Кісялёва, Падаляк былі ўключаны ў рашэнне Рады ЕС, якое датычыцца абмежавальных мер супраць прэзыдэнта Лукашэнкі і некаторых афіцыйных асоб, з наступнай прычыны: «член ЦВК», — працытаваў Лазавік.

Лазавік — нязменны сакратар ЦВК пры старшыні Ярмошынай. Ніводныя выбары, праведзеныя гэтым Цэнтрвыбаркамам, не былі прызнаныя АБСЕ як свабодныя і справядлівыя. Выбарчыя камісіі складаюцца амаль выключна з лукашэнкаўцаў, а старшыні камісій маюць права не падпускаць назіральнікаў да вочнага назірання за падлікам галасоў і бюлетэняў.

Лазавік з Ярмошынай нават не пікнулі, калі яшчэ да сканчэння галасавання па-зверску збілі кандыдата Някляева,
а да абвяшчэння вынікаў выбараў былі затрыманыя амаль усе апазіцыйныя кандыдаты і начальнікі іх выбарчых штабоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?