Суд пад кіраўніцтвам судзьдзі Красоўскай прысудзіў Кастуся Лукашова да двух гадоў умоўна з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Апроч таго, з Лукашова быў спагнаны 1 мільён рублёў на карысьць пацярпелага.

Нагадаем, пракурор патрабаваў пакараньня два гады ўмоўна з адтэрміноўкай на тры гады і спагнаньня двух мільёнаў шкоды.

Па вызваленьні з-пад варты Кастусь Лукашоў падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў. Ён сказаў, што ў нашай краіне не выконваюцца нават лукашэнкаўскія законы, што гэты працэс ёсьць асабістай помстай ягонай сям’і й спробай спыніць ягоную актыўнасьць. Але вольную думку ўвязьніць немагчыма, — заявіў спадар Лукашоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?