Аператыўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі (УНіСГЛ) ГУУС Мінгарвыканкама затрымана 25-гадовая мінчанка,
якая захоўвала ў сябе ў кватэры прыкладна 80 грамаў небяспечнага псіхотропнага рэчыва JWH пяці розных «гатункаў» (так званы «спайс»). Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле наяўнай у міліцыі інфармацыі,

«тавар» прызначаўся для рэалізацыі сярод моладзі на дыскатэках, у барах.

Кватэра мінчанкі не ўпершыню трапіла ў поле зроку наркакантралёраў: за некалькі месяцаў да гэтага за аналагічнае злачынства, толькі ўчыненае ў значна большым памеры, быў затрыманы муж жанчыны — грамадзянін адной з усходніх дзяржаў. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам у СІЗА.

Як растлумачыў намеснік начальніка УНіСГЛ ГУУС Аляксей Макурын, у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, што цягне за сабой да пяці гадоў пазбаўлення волі. Паколькі яна адна выхоўвае сямімесячную дачку, у якасці меры стрымання была абрана падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?