Сямён Буракевіч, малады дызайнер з Ізраіля, які цяпер жыве ў Празе, так натхніўся стасункамі са сваёй беларускай дзяўчынай, што падрыхтаваў для сяброў ды знаёмых паштоўкі «Belarus is…».
Героі і стыль выяваў узятыя з легендарнай серыі «Love is…».

«Жыць зь беларускай нацыяналісткай — гэта вам не тое!

Міжволі (у маім выпадку свядома) прасякаешся. А ў мяне заведзена так: прасякнуўся — пракрэатывіўся. Тыя, хто ў тэме, ведаюць», — прэзэнтуе паштоўкі пра Беларусь аўтар у сваім блогу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?