Другі авіярэйс з Гродна ў Калінінград плануецца адкрыць 30 красавіка бягучага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік Гродзенскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Анатоль Купрашэвіч.
Паводле яго слоў, цяпер самалёты лятаюць з Гродна ў Калінінград толькі па пятніцах. Аналагічны рэйс яны пачнуць рабіць і па панядзелках.
Неабходнасць арганізацыі другога рэйса выклікана вялікім пасажырскім попытам. Самалёт ляціць у Расію толькі 40‑45 мінут, а кошт білета цалкам даступны — $75, адзначыў Анатоль Купрашэвіч.
0
0
0
0
0
0