Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, які прымае ўдзел у выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі.

Алег Сліжэўскі паведаміў, што ў пададзеных для рэгістрацыі дакументах БХД быў выяўлены шэраг парушэнняў. У прыватнасці, парушэнні былі выяўленыя ва ўстаноўчых дакументах, спісах заснавальнікаў партыі. У цэлым яны былі аформленыя неналежным чынам. «Такім чынам, такія дакументы не маглі быць прызнаныя юрыдычна маючымі значэнне», — адзначыў міністр.

«З прычыны гэтага ў адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрства юстыцыі вымушана было прыняць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі БХД», адзначыў Алег Сліжэўскі, паведамляе БелТА.

Гэта была чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зроблена ў 2009 г., яшчэ дзве — у 2010-м. Ва ўсіх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі, спробы абскардзіць гэта рашэнне ў Вярхоўным судзе поспеху не мелі.

Апошні ўстаноўчы з’езд партыі прайшоў 17 снежня 2011 года ў Мінску. Сустаршынямі абраны Георгій Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец. Дакументы на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя 20 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0