Фота Intex-press

Фота Intex-press

Юбіляр быў вельмі ўзрушаны сустрэчай. Па словах аднаго з грамадскіх актывістаў Віктара Сырыцы, бацька вельмі перажывае за сына, якога цяпер пасадзілі ў карцар.

Віктар Статкевіч зачытаў гасцям ліст, які атрымаў ад сына 4 студзеня, паведамляе Еўрарадыё.

***

Нагадаем, што 26 мая 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прыйшоў да высновы, што менавіта Статкевіч разам з яшчэ адным кандыдатам у прэзідэнты, Дзмітрыем Усам, «рыхтавалі масавыя беспарадкі» і ўзначальвалі «бясчынствуючы натоўп» падчас шэсця па праспекце Незалежнасці 19 снежня 2010 года.

12 студзеня 2012 года Статкевічу зрабілі больш жорсткім пакаранне — яго перавялі (суддзя — Віталь Волкаў) на турэмны рэжым адбыцця пакарання тэрмінам на тры гады.

Прычынай больш жорсткага пакарання Статкевічу стала афіцыйнае прадстаўленне адміністрацыі шклоўскай калоніі, у якім сказана, што асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбывання пакарання мае намер «праводзіць злачынны спосаб жыцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0