«Мы пачынаем маштабную кампанію „Сушыце клюшкі“. Падрабязнасці мы пакуль трымаем у таямніцы, Алё гэта будзе магутна, гэта будзе нязручна і балюча для беларускіх чыноўнікаў.

Мы зробім усё, каб сусветная грамадскасць ведала, што адбываецца ў Беларусі. Ніякага чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі не будзе
», — заявіла БелаПАН кіраўнік руху Ганна Гуцал.

Каментуючы пастанову Ельскага РАУС аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху Femen, Гуцал сказала:

«Мы не здзіўлены. Упэўненыя, што належнага расследавання не праводзілася.
З нашымі дзяўчатамі не звязваліся, прадаставіць медыцынскія заключэнні па агляд, якія праходзілі дзяўчаты, нас таксама не прасілі. Гэта ўсё пацвярджае, што нашых дзяўчат выкрадалі спецслужбы, а міліцыя простая прыкрыла сваіх».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?