5 чэрвеня наша нацыянальная футбольная каманда ў Мінску памераецца сіламі з азербайджанцамі, а 15 жніўня згуляе ў Ерэване з армянамі.

Раней матч са зборнай Арменіі беларусы планавалі правесці 29 лютага ў Турцыі. Аднак тыя адмовіліся спаборнічаць на турэцкай зямлі, прапанаваўшы ў якасці альтэрнатывы Кіпр. Гэты варыянт, у сваю чаргу, не задаволіў каманду Беларусі.

29 лютага дружына Георгія Кандрацьева згуляе ў Турцыі з малдаванамі, паведамляе Прессбол.

Цікава, што беларусы адмовіліся ад спарынгу 29 мая з удзельнікам Еўра-2012 зборнай Грэцыі, беларусаў не задаволіла дата правядзення матча.

***

Нагадаем, што ў адборачным турніры да чэмпіянату свету па футболе 2014 года зборная Беларусі будзе гуляць у адной групе з Іспаніяй, Францыяй, Грузіяй і Фінляндыяй.

Беларусы пачнуць турнір двума гасцявымі гульнямі з Грузіяй і Францыяй (7 і 11 верасня). Затым — два матчы дома: з Іспаніяй 12 кастрычніка і Грузіяй 16 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?