Свой найлепшы спэктакль ён яшчэ не паставіў.

Сёньня спаўняецца шэсьцьдзесят гадоў тэатральнаму рэжысэру і грамадзкаму дзеячу Валеру Мазынскаму, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі. Калі Валер Мазынскі быў галоўным рэжысэрам Беларускага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, многія з пастаўленых ім спэктакляў сталі зьявамі ў тэатральным жыцьці – «Званы Віцебску» і «Кастусь Каліноўскі» паводле У.Караткевіча, «Сымон‑музыка» паводле Я.Коласа, «Вечар», «Парог», «Радавыя» А.Дударава ды іншыя.

Ад 1991 году Валеры Мазынскі ў Менску, ён ставіць спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладае рэжысуру ў Беларускім тэатральна‑мастацкім інстытуце. Мазынскі стварыў тэатар‑лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якога быў восем гадоў. «Вольная сцэна» была закрытая ўладамі, як сьведчаць тэатразнаўцы, фактычна з прычыны рэпэртуарнай палітыкі й атмасфэры беларускасьці.

Апошні свой спэктакль паводле М.Горкага « На дне» Валеры Мазынскі паставіў у камэры турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў 10‑суткавы арышт пасьля затрыманьня на падыходзе на Кастрычніцкай плошчы летась 20 сакавіка.

Сёньня ў інтэрвію «Свабодзе» Валер Мазынскі прызнаўся, што свой лепшы спэктакль ён не паставіў, а галоўным дасягненьнем, у жыцьці лічыць сваіх сыноў Васіля ды Яўгена.

Здымак Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?