З’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», на якім арганізацыя можа быць пераўтворана ў палітычную партыю, пройдзе ў кастрычніку 2012 года, пасле парламенцкіх выбараў.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аб’яднання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.

«Няхай пройдзе буйная выбарчая кампанія, і пасля гэтага на з’ездзе будзем вырашаць, ці сталі мы буйной палітычнай сілай. На выбарах нашы кандыдаты будуць пазіцыянаваць сябе як члены грамадскага аб’яднання. Калі выстаім, тады і карты ў рукі», — зазначыў ён.

Шацько паведаміў, што было вельмі шмат дэбатаў адносна пераўтварэння аб’яднання ў партыю. «Гучалі меркаванні розныя з розных бакоў, арганізацый.

Калі „Белая Русь“ стане партыяй, то вялікае кола людзей выпадаюць з арганізацыі.
Дзяржчыноўнікі, напрыклад, не могуць быць па законе часткай палітычнага аб’яднання. Магчыма, трэба захоўваць нейкую грамадскую арганізацыю. У выніку меркаванні раздзяліліся — 50 на 50. Мы вырашылі, што ёсць дзе яшчэ папрацаваць», — зазначыў ён.

Пры гэтым Шацько заявіў, што пытанне пераўтвараць ці не пераўтвараць аб’яднанне не стаіць. «Трэба пераўтвараць. Іншая рэч — хуткасць пераўтварэння. Як мы ўбачылі, яшчэ шмат чаго не дароблена ўнутры арганізацыі для пераўтварэння, калі ў людзей узніклі сумненні», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?