Тры члены брыгады муляраў хадайнічаюць перад кіраўніцтвам магілёўскага прадпрыемства «Прамжылбуд» аб працягу працоўнага кантракта з высокакваліфікаваным мулярам 5-га разраду Аляксеем Паўлоўскім.

Нагадаем, кіраўніцтва ААТ «Прамжылбуд» праінфармавала Паўлоўскага аб спыненні з ім працоўных адносінаў з 10 лютага. Брыгада муляраў з 15 чалавек, у якой працуе Паўлоўскі, 9 студзеня запатрабавала прадоўжыць з ім кантракт. Пры гэтым будаўнікі заявілі аб выхадзе з прафсаюза і прыгразілі звольніцца самі. Праз нейкі час усе яны адмовіліся ад гэтых пагроз і нават адклікалі свае подпісы пад адпаведным зваротам да кіраўніцтва.

На сёння тры чалавекі напісалі хадайніцтва да адміністрацыі, каб Паўлоўскага пакінулі на працы,
паведаміў БелаПАН адзін з падпісантаў Яўген, які папрасіў не называць яго прозвішча. Ён падкрэсліў, што мінулая заява не была падпісана «ў выніку падману».

Паводле яго слоў, з афіцыйнага прафсаюза выйшлі два чалавекі, якія працуюць у іх брыгадзе. Што тычыцца брыгадзіра Аляксандра Спірыдонава, то ён зараз знаходзіцца ў адпачынку. Як сцвярджае Паўлоўскі, Спірыдонаў зараз — у Санкт-Пецярбургу.

У цэлым ён дае станоўчую ацэнку падзеям, звязаным з працоўным канфліктам з кіраўніцтвам прадпрыемства, нягледзячы на немінучае звальнене. «Менавіта салідарнасцю можна змагацца з кантрактнай сістэмай і самавольствам наймальнікаў. Мы правільна ідзем у гэтым плане», — заявіў Паўлоўскі. Паводле яго слоў, на будоўлях «Прамжылбуда» ўжо «пачалі ствараць нармальныя ўмовы для працы, пачалі бытоўкі абсталёўваць».

Глядзі таксама: Магілёўскія муляры ўзбунтаваліся — відэа
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?