У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 19 студзеня мінскае «Дынама» з лікам 4:8 (1:1, 1:5, 2:2) прайграла ўфімскаму «Салавату Юлаеву».

Гэта самае буйное паражэнне мінскага клуба ў цяперашнім сезоне. Восем шайбаў каманда апошні раз прапусціла 28 кастрычніка 2008 года ў дамашняй сустрэчы з казанскім «Ак Барсам».

Шайбы закінулі:

у «Дынама» — Лібар Піўка (0.14), Петэр Падградскі (39.50, асістэнты — Аляксандр Кулакоў, Яраслаў Обшут), Тэему Лайне (47.46, пас — Ерэ Каралахці), Аляксандр Кітараў (55.25, асістэнты — Уладзімір Дзянісаў, Дзмітрый Мялешка);

у «Салавата Юлаева» — Анці Пільстрэм (5.52, пас — Міхаіл Грыгор’еў; 41.36, асістэнты — Віктар Казлоў, Сяргей Зіноўеў), Міраслаў Блацяк (21.37, 5×4, пас — Максім Кандрацьеў), Аляксандр Радулаў (28.18, 5×4, асістэнты — Сяргей Зіноўеў, Анці Пільстрэм), Ігар Мірноў (30.40, 4×5), Сяргей Гімаеў (32.04, асістэнты — Аляксандр Радулаў, Алег Сапрыкін), Ігар Грыгарэнка (37.16, 5×3, асістэнты — Віталь Ацюшоў, Аляксандр Радулаў; 51.29, 5×4, пас — Віталь Прошкін).

Склад «Дынама»: Лаланд (Мезін з 30.40 да 40.00); Обшут — Падградскі, Лайне — Піўка — Іргл; Дзянісаў — Каралахці, Лінгле — Корса — Надзь; Корабаў — Краічак, Мялешка — Кітараў — Кулакоў; Паўловіч — Дрозд — Дудко; Словак.

Пасля 44 гульняў «Дынама» з 72 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і шостае — у агульнай табліцы
(18 перамог у асноўны час і 6 па булітах, 14 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 3 па булітах, розніца шайбаў 125–111).

Бамбардзіры: Збынек Іргл — 34 (13+21), Тэему Лайне — 29 (14+15), Джэф Плат — 29 (13+16), Яраслаў Обшут — 22 (4+18), Петэр Падградскі-20 (9+11), Даніэль Корса — 18 (10+8), Шарль Лінгле — 18 (8+10), Андрэй Стась — 16 (8+8), Лібар Піўка — 16 (6+10), Аляксандр Кулакоў — 15 (8+7), Ерэ Каралахці — 12 (6+6), Дзмітрый Корабаў — 12 (1+11), Андрэй Міхалёў — 11 (4+7), Лукаш Краічак — 10 (2+8), Дзмітрый Мялешка — 9 (3+6), Уладзімір Дзянісаў — 6 (4+2), Сяргей Дрозд — 6 (2+4), Аляксандр Кітараў — 5 (2+3), Аляксандр Паўловіч — 4 (2+2), Томаш Словак — 2 (1+1), Андрэй Мезін — 2 (0+2), Алег Гарошка, Сяргей Дудко — па 1 (0+1).

Заключны матч дамашняй серыі «Дынама» правядзе 24 студзеня з маскоўскім ЦСКА.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?