«Французскія органы зусім з намі не супрацоўнічаюць і нам не ўдалося высветліць месцазнаходжанне Куляшова», — паведаміла менеджар Free Belarus Now Зара Кумбс.

Паводле яе словаў, ні ад Інтэрпола, ні ад Міністэрства юстыцыі Францыі, куды яны звярталіся ў папярэднія дні, адказу не паступіла.

Час адлёту Куляшова з Францыі, запланаваны на сёння, актывістам таксама не вядомы. Калі міністр усё яшчэ на тэрыторыі Францыі, то сёння апошні дзень затрымаць яго на падставе ордара.

Free Belarus New звярнулася да прэсы і грамадскасці Францыі дапамагчы выявіць месцазнаходжанне Анатоля Куляшова.

Шанцы, што ордар на арышт беларускага міністар выдадуць, Зара Кумбс ацаніць не ўзялася, паведаміла, што яны «ўсё яшчэ спадзяюцца, што ордэр выдадуць».

Нагадаем, міністра ўнутраных спраў Беларусі спрабуюць прыцягнуць да адказнасці ў Францыі за злачынствы, якія падпадаюць пад універсальную юрысдыкцыю. У мінулым верасні брытанская фірма McCue & Partners LLP абвесціла, што падрыхтаваны спецыяльны дакумент з падмацаванымі фактамі абвіначаваннямі супраць Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка МУС Анатоля Куляшова і старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. Іх, сярод іншага, вінавацяць у катаваннях экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Алеся Міхалевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?