Малады чалавек знік у пятніцу 13 студзеня. У гэты час ён знаходзіцца ў клубе «Prospekt».

Хлопца шукаюць ўсім горадам — міліцыя, сябры, аднакурснікі, знаёмыя.

Усе, хто быў з Іванам у тую ноч, сцвярджаюць, што хлопец згубіў нумарок у гардэробе. З-за гэтага яму адмовіліся выдаваць куртку.

Іван раззлаваўся і разбіў шкло. На кадрах камеры відэаназірання відаць, як пасля гэтага ён выйшаў на вуліцу ўжо ў куртцы знаёмага. Затым хутка перасёк тэрыторыю заправачнай станцыі. Назад Іван не вяртаўся. Далей за станцыяй знаходзіцца пажарны вадаём і балота.

У міліцыі разглядаюць некалькі версій: няшчасны выпадак, злачынства, хлопец спалохаўся і схаваўся.
І міліцыя, і родныя хлопца спадзяюцца, што Іван недзе схаваўся і чакае моманту. Усе ваколіцы балота ўжо даследавалі ўздоўж і папярок. Нічога не знайшлі і вадалазы на дне вадаёмаў. Сябры Вані арганізавалі спецыяльную групу — расклейваюць па горадзе ўлёткі, шукаюць відавочцаў праз Інтэрнэт. У міліцыі апытваюць усіх, хто ў тую ноч быў на дыскатэцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?