Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі да канца 2012 года будзе зніжана да ўзроўня 22-23%. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Мікалай Лузгін на паседжанні рэспубліканскага клуба дырэктараў, арганізаваным Бізнэс-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага.
Ва ўмовах запаволення тэмпаў інфляцыі Нацбанк на працягу 2012 года будзе праводзіць пакрокавае зніжэнне стаўкі рэфінансавання. Мікалай Лузгін не выключае, што першае зніжэнне адбудзецца ўжо ў першым квартале.
Дзейсная стаўка рэфінансавання Нацбанка складае 45% і была ўсталявана 12 снежня 2011 года.
0
0
0
0
0
0