Мінгарвыканкам заклікае аўтаўладальнікаў не паркаваць машыны на цэнтральных вуліцах, каб не перашкаджаць уборцы снегу.Як паведаміла
Гарадская адміністрацыя таксама нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання горада аўтаўладальнікі абавязаны ажыццяўляць своечасовую ўборку праезнай часткі ад снегу на адлегласці не менш як 1 метр вакол свайго аўтамабіля.
Мінгарвыканкам заклікае насельніцтва сталіцы ўзяць удзел ва ўборцы снегу на дваровых тэрыторыях сваіх жылых дамоў.
«Сітуацыя з убіраннем снегу ў сталіцы знаходзіцца пад кантролем. Для гэтых мэтаў задзейнічаны ўсе рэсурсы. Пастаўлена задача да раніцы панядзелка максімальна навесці парадак на тэрыторыі Мінска. Мы разлічваем за выхадныя дні максімальна снег убраць і вывезці, каб былі забяспечаны падыходы да аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, гандлю і іншых», — сказаў Васільеў.
Тым часам Рэспубліканскі гідраметэацэнтр паведамляе, што снегапады ў бліжэйшыя дні будуць працягвацца.