Цэнтральнае РУУС Мінска праводзіць праверку па факце спробы рабавання невядомым інтэрнэт-крамы.
Як паведаміла прэс-афіцэр РУУС Святлана Кабкова, 18 студзеня аператыўнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які прадставіўся Сяргеем Паўлавічам Неўскім. У Мінску ён на суткі арандаваў кватэру па вуліцы Кісялёва пад імем Сяргея Іванавіча Кулікова. У міліцыі ёсць падставы меркаваць, што абодва імёны выдуманыя. Як стала вядома, расеец замовіў у інтэрнэт-краме тры мабільныя тэлефоны Apрle iPhone агульным коштам $3 тысячы.
Кур'ера, які даставіў тавар, мужчына сустрэў у медыцынскай масцы, растлумачыўшы, што хворы на сухоты.Аднак прычыны для выкарыстання маскі былі іншыя — пакупнік намерваўся абрабаваць работніка інтэрнэт-крамы, але не паспеў, паколькі яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Цяпер патэнцыйны рабаўнік знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Міліцыя спрабуе высветліць яго асобу. У аператыўнікаў ёсць падставы меркаваць, што
затрыманы датычны да здзяйснення шэрагу аналагічных злачынстваў у сталіцы.