У Мінску мясцовая дзяўчына абрабавала кавалера з Расіі. Як растлумачылі ў міліцыі, кампанія расійскіх грамадзянаў прыбыла ў Мінск, дзе госці сталіцы набылі аўтамабілі. Пасля гэтага расейцы зазірнулі ў адзін са сталічных клубаў, дзе пазнаёміліся з трыма дзяўчынамі.

Яны адразу ж запрасілі новых знаёмых у госці на здымную кватэру.
Пасля сумеснага адпачынку, калі дзяўчыны ўжо сышлі, адзін з расейцаў выявіў, што ў яго зніклі грошы. Ён не стаў адразу паведамляць у міліцыю, бо меркаваў, што страціў наяўныя праз сваё ап'яненне.

Праз некалькі дзён сябры зноў запрасілі тых жа дзяўчын у госці.

Перад сыходам адна з беларусак вырашыла зазірнуць у кашалёк свайго кавалера.
Госці сталіцы тут жа выкрылі яе і апыталі, уключыўшы дыктафон. Дзяўчына пагражала заявіць пра згвалтаванне, але гэта не прынесла чаканага эфекту. Пацярпелы гэтым разам выклікаў міліцыю.
Цяпер у дачыенні 17-летняй дзяўчыны заведзена крымінальная справа за крадзеж.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?