Вольга Бандарэнка больш за два тыдні не атрымлівала лістоў ад Зміцера Бандарэнкі. Сёння атрымала ажно тры.

У яго яшчэ больш пагоршылася здароўе. Пра што ён піша ў лістах, кажа Вольга Бандарэнка:

- Сёння атрымала тры лісты. Ён піша якраз, што

быў вельмі цяжкім снежань, былі моцныя галаўныя болі.
Мала таго, што хрыбетнік баліць, і гэта стала ўжо звыклым болем, да гэтага дабавіўся яшчэ і нязвыклы для яго боль. Вярхоўны суд адмовіў. І ўмоўна-датэрміновае вызваленне ў яго магло быць, але яму адмовілі. Ва ўсім адмовілі. Таму надзей няма.

Зміцера Бандарэнку ўтрымліваюць ў Магілёўскай калоніі. У датэрміновым вызваленні яму адмовілі.

У зняволенні палітвязень перанёс аперацыю на хрыбетніку.
Пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі Зміцер Бандарэнка адмовіўся.

У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Бандарэнка быў актывістам штабу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Зміцер Бандарэнка асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?