Генеральная пракуратура Беларусі рыхтуе інфармацыю на імя прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прапановамі ў сферы прафілактыкі злачыннасці і барацьбы з п'янствам.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, у ліку іншых мер

будзе прапанавана ўвесці забарону на выпуск пладова-ягадных мацаваных він нізкай якасці, продаж алкагольных напояў асобам, якім менш за 21 год, рэкламу алкагольных напояў, у тым ліку піва.
Прапануецца таксама значна абмежаваць колькасць месцаў рэалізацыі моцных спіртных напояў (каля навучальных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў), укараніць працэдуру абавязковага тэставання навучэнцаў старэйшых класаў сярэдніх школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў на прадмет ужывання наркатычных сродкаў і алкагольных напояў, узмацніць антыалкагольную сацыяльную прапаганду.

У Генпракуратуры канстатуюць, што аднымі з самых сацыяльна значных праблем застаюцца п'янства і алкагалізм.

У медыцынскіх установах на ўліку з сіндромам залежнасці ад алкаголю (хранічны алкагалізм) стаяць больш за 180 тысяч чалавек.
Аднак аб'ём спажывання алкагольных напояў няўхільна расце, што вядзе не толькі да алкагалізацыі насельніцтва, павелічэння колькасці псіхічных захворванняў, звязаных з ужываннем спіртных напояў, але і да незваротных сацыяльна-дэмаграфічных наступстваў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?