22.01.2012 / 12:48

Памёр мастак Яўген Шатохін 10

На 65-м годзе жыцця.

svaboda.org.

У Пінску на 65-м годзе жыцця памёр беларускі мастак Яўген Шатохін.
Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Галоўнай задачаю мастак лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю.

Першыя свае выставы мастак арганізаваў у 1972 годзе.

За гэты час Яўген Шатохін стварыў некалькі цыклаў і серый прысвечаных выбітным асобам, краявідам земляў, дзе бываў і жыў.
У 2010 годзе да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы стварыў партрэт вялікага князя Вітаўта.

За сваю плённую працу ў 2004 годзе атрымаў медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». Годам раней беларускі мастак атрымаў званне ганаровага грамадзяніна французскага горада Альберт.

Ад самага пачатку ўваходзіў у Беларускі народны фронт «Адраджэнне». З 1990 па 1999 год быў дэпутатам Пінскага гарсавета. Сябра Сойму Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне».

25 лютага мастаку споўнілася б 65 год, на гэты дзень яго сябры і паплечнікі рыхтавалі творчыя вечары.

0
Пінскі / Адказаць
22.01.2012 / 12:58
Вечная памяць! ГЭТА БЫЎ ВОЛАТ! ГОСПАДЗІ!!! ЗА ШТО Ж ЗАБІРАЮЦЬ ТАКІХ БЕЛАРУСАЎ? Спачуваю ўсім, хто ведаў Чалавека Яўгена Сяргеевіча!
0
ztimpy / Адказаць
22.01.2012 / 13:18
Ведаю яго яшчэ па дзіцячай мастацкай школе у Пінску, дзе калісьці вучылася. Добры чалавек, выдатны мастак!!! Вечная памяць!
0
З Пінску / Адказаць
22.01.2012 / 14:08
Ад нас пайшоў беларус гонару, патрыёт, які да канца быў верным ідэям свабоднай дэмакратычнай беларускай Беларусі. Чалавек прынцыповы, паслядоўны і мудры. Чалавек, з якім не лічыліся і якога не прымалі цемрашалы ва ўладзе. Мы губляем беларускую інтэлігенцыю, якая стаяла ля вытокаў адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Якая ганебна апаганьваецца цемрашаламі ўлады. Ён вельмі шмат зрабіў для Пінска, для роднага краю. Спачывай, шаноўны Яўген Сяргеевіч.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру