XXIII Музычны праект «Мінскі джаз — 2012» будзе прадстаўлены увазе сталічных слухачоў 23–25 ​​студзеня,
паведаміў кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.

«Джаз — унікальная з’ява, вельмі складаны від мастацтва, выкананне якога можа з’яднаць не проста аднадумцаў, але сапраўдных прафесіяналаў, людзей, улюбёных у сваю прафесію», — адзначыў Міхаіл Фінберг. Паводле яго слоў, джаз — інтэрнацыянальнае мастацтва, якое разумеюць ва ўсім свеце. «Вельмі прыемна, што з 1939 года мінулага стагоддзя прафесійны джаз з’явіўся і ў нашай краіне — яго ўзначаліў заслужаны артыст Беларусі, дырыжор, кампазітар, трубач і шоўмэн Эдзі Рознер», — сказаў маэстра.

Сёння Нацыянальны канцэртны аркестр працягвае традыцыю, распачатую больш за 70 гадоў таму, і выконвае кампазіцыі вядомых ва ўсім свеце кампазітараў, музыкаў, аранжыроўшчыкаў.

«У гэтым годзе мы падрыхтавалі праграму, якая знаёміць з музыкай XXI стагоддзя.
Яна яшчэ не выконвалася на постсавецкай прасторы і існуе параўнальна нядоўга», — распавёў суразмоўца.
Так, 23–24 студзеня ў Клубе імя Дзяржынскага прагучаць шэдэўры сусветнага джаза.
Акрамя таго, 24 студзеня шосты раз будзе ўручана прэмія «Найлепшы джазмен года». Завершыць музычную праграму 25 студзеня канцэрт еўрапейскага джаза ў выкананні літоўскага біг-бэнда.

Нацыянальнаму канцэртнаму аркестру Беларусі споўніцца ў лютым 25 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?