Прэзідэнт Емена Алі Абдала Салех, які падпісаў пагадненне аб добраахвотнай адстаўцы, вылецеў у нядзелю з Саны ў Аман, адкуль ён накіруецца ў ЗША, каб прайсці курс лячэння, паабяцаўшы перад ад’ездам вярнуцца ў краіну і ўзначаліць кіруючую партыю Емена.

Пра тое, калі ён мае намер вярнуцца, Салех не паведаміў.

Ён таксама выбачыўся ў грамадзян краіны за ўсе тыя памылкі, якія здзейсніў за гады 33-гадовага кіравання.

Раней у нядзелю ў горадзе Сана прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, у сувязі з рашэннем парламента забяспечыць Салеху імунітэт згодна з законапраектам, ухваленым дэпутатамі парламента Емена.

Удзельнікі пратэстаў лічаць, што Салеха неабходна аддаць пад суд за здзяйсненне шэрагу злачынстваў, у тым ліку і разгон антыўрадавых выступаў, якія працягваюцца ўжо год і ахвярамі якіх сталі сотні чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?