Унікальны выпадак здарыўся ў матчы паміж клубамі «Калрейн» — «Глеванан», які адбыўся ў рамках 26-га тура прэм’ер-лігі Паўночнай Ірландыі.

Пол Оўэнс умудрыўся ў другім тайме двойчы паслаць мяч у вароты суперніка проста ад кутняга сцяжка. У выніку яго галы прынеслі «Калрэйну» перамогу з лікам 3:1.

Адзначым, што пры выкананні стандартных становішчаў кемлівы футбаліст абапіраўся не толькі на сваё майстэрства, але і на моцны вецер, які дзьмуў у бок варот гасцей.

Дарэчы, Оуэнс, адчуўшы смак, спрабаваў яшчэ раз за суботні вечар забіць з кута поля, аднак галкіпер «Глеванана» Дэвід О’Хейр трэцюю пагрозу адвёў.

Пасля 26 тураў «Калрэйн» абаснаваўся на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы, а «Гленаван» знаходзіцца на апошнім радку, маючы ў сваім актыве ганебныя 17 ачкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?