У аўторак, 24 студзеня, месцамі чакаюцца слабы туман і шэрань. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Хуткасць ветру складзе ад 4 да 9 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу прагназуецца на ўзроўні 2–8 градусаў марозу, па ўсходзе слупок тэрмометра апусціцца да 11 градусаў.

Днём чакаецца ад нуля да мінус 7 градусаў.

У сераду, 25 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. У начныя гадзіны чакаецца 3–10 градусаў марозу, пры праясненнях тэмпература панізіцца да 11–15 градусаў. Днём яна складзе 1–8 градусаў марозу, па паўночным усходзе панізіцца да 10 градусаў.

У другой палове тыдня рост атмасфернага ціску вырасце ўплыў азіяцкага антыцыклона, які, ссоўваючыся на захад, сфармуе халодны ўсходні атмасферны працэс,
таму ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 9–15 градусаў.
Ноччу па паўночным усходзе краіны яна складзе мінус 16–20 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах ноччу і днём з-за аблокаў яшчэ захаваюцца слабыя маразы — 6–8 градусаў. У многіх раёнах без ападкаў і толькі на паўднёвым-захадзе краіны будзе ісці невялікі снег.

У пятніцу і выхадныя дні ўзрасце ўплыў халоднага антыцыклону. Праясненні прывядзе да ўзмацнення начных маразоў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 12–17 градусаў, пры праясненнях — 18–23 градусы.
Днём маразы аслабеюць да 7–14 градусаў, месцамі захаваецца 15–17 градусаў ніжэй за нуль. У асноўным будзе без ападкаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, усходні халодны працэс прадоўжыцца да канца студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?