Літва патрабуе распрацоўкі альтэрнатыўнай трасы Паўночнага газаправоду — гэта вынікае з рапарту краіны на падставе магчымых шкодаў для наваколля пры пабудове Паўночнага газаправоду.
Згодна з міжнародным паразуменнем, рапарты маюць прадставіць краіны, якіх датычыць паўночная інвэстыцыя, — Літва, Латвія, Эстонія і Польшча.
У сваім рапарце Літва патрабуе адмовіцца ад ідэі пабудовы трубаправоду па дне Балтыйскага мора і правесці трубаправод па сушы, зазначаючы, што гэта шлях больш танны і бяспечны для навакольнага асяроддзя.
Паводле планаў інвестараў, Паўночны газаправод будзе дастаўляць газ непасрэдна з Расіі ў Нямеччыну.
Фота wikipedia.org