Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла пра ўвядзенне санкцый супраць трэцяга па велічыні іранскага банка «Тэджарат» і афіляванага з ім «Трэйд кэпітал банк» (ЗАТ «ТК Банк»), размешчанага ў Мінску. Паводле заявы амерыканскіх уладаў,

гэтыя банкі дапамагалі ўраду Ірана абыйсці ўжо ўведзеныя санкцыі і фінансаваць ядзерную праграму.
Актывы «Тэджарата» ў банкаўскай сістэме ЗША будуць замарожаны.

«Гэты крок умацуе фінансавую ізаляцыю Ірана і яшчэ мацней ускладніць фінансаванне незаконнай ядзернай праграмы», — растлумачыў прадстаўнік Міністэрства фінансаў ЗША Дэвід Коэн.

Доля банка «Тэджарат» у капітале ЗАТ «ТК Банк» складае 99,89%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?