У Краснай Паляне, што пад Сочы, Лукашэнка меў сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым. Гэтак і стала вядома, што кіраўнік краіны выехаўшы.

Напярэдадні пра візіт нічога не паведамлялася.

Аднак пры канцы навіны сціпла адзначаецца: «Аляксандр Лукашэнка спалучыць сваё знаходжанне ў Сочы з кароткатэрміновым адпачынкам».

Як правіла, Лукашэнка сыходзіць у адпачынак некалькі разоў на год, у зімовы і летні перыяд.
Каб можна было і на лыжах пакатацца, і ў моры пакупацца.
У жніўні ён ужо адпачываў разам з Колем у сочанскім санаторыі «Белая Русь».
Летась Лукашэнка таксама заязджаў у Сочы ў лютым, дзе ўпарта чакаў сустрэчы з расійскім кіраўніцтвам.
Цяпер магчымасці для адпачынку ў Лукашэнкі абмежаваныя постсавецкай прасторай, арабскімі краінамі ды Венесуэлай.
У час жа кароткага пацяплення адносінаў з Захадам ён паспеў пакоўзацца на лыжах у Сербіі, Швейцарыі і Аўстрыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?