На справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якая праходзіць 24 студзеня ў Мінску, заслужаны трэнер СССР Аляксандр Рудскіх раскрытыкаваў працу БФЛА за апошнія гады.

«Мяне ўжо даўно залічылі ў гэтак званую апазіцыю, кажуць, маўляў, я маю намер утрыманскі скарыстацца плёнам працы старшыні БФЛА Патупчыка і галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Бадуева, — сказаў Рудскіх, які кіраваў федэрацыяй да 2003 года. — 

За сем сезонаў ніводнага новага імя пры Бадуеве. Кола медальных дысцыплін звузілася, „дыска“ няма, хадзьбы няма, жаночага спрынту няма…»

«Кіраўніцтва нацыянальнай каманды не спраўляецца, яно не здольнае працаваць лепш. Да Алімпіяды 2016 года няма каго рыхтаваць, моладзі няма. Упэўнены, што пры правільным падборы кадраў БФЛА можа зрабіць больш», — заявіў Рудскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?