У экспазіцыйнай аранжарэі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі ўпершыню расквітнела экзатычная расліна амарфафалюс каньяк з барвовымі кветкамі да метра ў вышыню і пахам гнілога мяса.
. Квітнее расліна нядоўга —Расліна толькі нядаўна набытая для аранжарэі. Яе радзіма —
Паўднёва-Усходняя Азія, у народзе расліну завуць «змяіная пальма» за складаную будову кветкі і падабенства да пальмы
Цяпер у аранжарэі таксама квітнее рэдкай прыгажосці кветка з вострава Мадагаскар страліцыя каралеўская, якая ў адрозненне ад амарфафалюса каньяка мае прыемны водар. Акрамя таго, наведнікі змогуць палюбавацца на красаванне 15 відаў архідэй, а таксама антурыумаў, спатыфілумаў, фікусаў і пальмаў. Спеюць папаі.
Цікавасць для наведнікаў таксама ўяўляе аранжарэя цытрусавых раслін — ліманарый. Ён дзівіць багаццем пладоў цытрын, памяранцаў, мандарынаў, грэйпфрута. Некаторыя плады цытрыны дасягаюць аднаго кілаграма вагой. Усяго ў калекцыі ліманарыя больш за 100 гатункаў цытрусавых, а таксама такія расліны, як карлікавы гранат, інжыр, лаўр высакародны, кававае дрэва.
Таксама на тэрыторыі Батанічнага саду цяпер можна пакатацца на лыжах, наведаць хвойны сад, проста палюбавацца зімовым пейзажам.
Батанічны сад быў закладзены ў 1931 годзе на плошчы каля 100 га. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай частцы Мінска. Тут налічваецца да 11 тыс. найменняў раслін, у тым ліку каля 2,4 тыс. відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных раслін.