Расійскі рэжысёр Канстанцін Лапушанскі («Гадкія лебедзі») плануе скончыць новы чорна-белы фільм «Роля» да канца гэтага года, каб паказаць яго на Берлінскім кінафэстывалі ў 2013-м, распавёў у інтэрв’ю РІА «Навіны» прадзюсар і аўтар музыкі да карціны Аляксандр Сігле.

Рэжысёр Канстанцін Лапушанскі (справа) з галоўным героем.

Рэжысёр Канстанцін Лапушанскі (справа) з галоўным героем.

Фільм «Роля» — сумесны праект УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», ААТ «Ленфільм» (Расія) і ЗАТ «Пралайн» (Расія)

Дзея фільма разгортваецца ў 20-я гады ХХ стагоддзя.
Геніяльны акцёр вырашае, згодна з ідэямі сімвалізму і эпохі «срэбнага веку», пражыць чужое жыццё, а дакладней, сыграць яго нібы ролю.

«Дзея фільма пачынаецца ў 1919 г. у Сібіры, паведамляе сайт «Беларусьфільма». Малады правінцыйны акцёр Мікалай Яўлахаў (яго ролю выконвае Максім Суханаў) вандруе з часткамі белай арміі ад станцыі да станцыі, спрабуючы выратавацца ад чырвоных і партызанаў. На станцыі Рытва чырвоным удаецца захапіць цягнік, у якім знаходзяцца Яўлахаў. Чырвоны камандзір Плотнікаў вырашае расстраляць афіцэраў з ліку палонных. Каб аддзяліць ваенных ад цывільных, Плотнікаў ідзе ўздоўж шэрагу палонных, узіраючыся ў твары, аднаасобна вызначаючы, у адпаведнасці са сваім „рэвалюцыйным чуццём“, каму жыць, а каму не.

Ён спыняецца на хвіліну насупраць Яўлахава, ідзе далей, тым самым пакінуўшы таго жыць, але пасля вяртаецца і пачынае ўважліва вывучаць яго твар. І нездарма. Нягледзячы на ​​бараду і жаночую хустку вакол горла ў Яўлахаву адгадваецца чалавек дзіўна падобны да самога Плотнікава. Гэта неймавернае падабенства адчувае і малады акцёр, не ведаючы, чаго чакаць ад свайго двайніка — памілавання або пакарання.
Плотнікаў не паспявае прыняць ніякага рашэння: конніца белых прарываецца да станцыі. Плотнікаў кідаецца ў бітву і гіне.

Пасля гэтых падзей, Яўлахаў пачынае збіраць матэрыялы пра Плотнікава, вядомага ў Сібіры камандзіра чырвоных, і працягвае гэтыя пошукі ў Фінляндыі, дзе ён апынуўся пасля заканчэння грамадзянскай вайны.

Ідэя ажыццявіць нябачаны спектакль захапляе Яўлахава. Старанна прадумаўшы легенду свайго ўваскрасення з ліку загінулых, Яўлахаў з дапамогай кантрабандыстаў пераходзіць мяжу. З гэтай хвіліны ён становіцца Плотнікавым. Спектакль пачаўся…»

Сігле распавёў, што

бюджэт фільма — 2,5 мільёна даляраў, прычым $900 тысяч дае Дзяржкіно Расіі, $400 тысяч дае Беларусь, бо ў здымках удзельнічае і «Беларусьфільм»,
а астатняе — сродкі «Пралайн-медыя».

«Роля» — не камерцыйная гісторыя.

«Калі б мы разлічвалі на камерцыйны поспех, не сталі б рабіць чорна-белае кіно,
бо гэта адразу засоўвае фільм у разрад аўтсайдэраў кінапракату», — дадаў Сігле. Тым не менш, аўтары разлічваюць, што здолеюць вярнуць грошы за кошт міжнароднага пракату.

Укладзеныя ў папярэднюю карціну Лапушанскага «Гадкія лебедзі» 2,6 мільёна даляраў удалося адбіць дзякуючы сусветнаму пракату.

Па словах Сігле, Максім Суханаў з вялікім энтузіязмам узяўся за ролю. «Я здымаюся на холадзе па 12 гадзін у дзень», — сказаў Суханаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?