«У Рэспубліцы Беларусь з шкадаваннем успрынялі ўвядзенне Еўрапейскім саюзам маштабных эканамічных санкцый супраць Ісламскай Рэспублікі Іран», — гаворыцца ў распаўсюджаным 24 студзеня каментары беларускага МЗС.

Замежнапалітычнае ведамства заяўляе, што «нязменна лічыць любыя аднабаковыя санкцыі контрапрадукцыйнымі» і падкрэслівае «значнасць міжнародных дыпламатычных высілкаў, у першую чаргу ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый».

«Метады эканамічнага ціску і прымусу з’яўляюцца абсалютна непрымальнымі ў міжнароднай практыцы і могуць прывесці толькі да нагнятання напружанасці ў адносінах паміж суверэннымі дзяржавамі і на міжнароднай арэне ў цэлым», — гаворыцца ў каментары.

Увядзенне аднабаковых санкцый супраць Ірана, лічаць у МЗС «, можа толькі спрыяць эскалацыі сітуацыі ў стратэгічна важным рэгіёне Блізкага Усходу, што можа мець непрадказальныя наступствы для ўсяго свету».

«Эканамічныя санкцыі супраць Ісламскай Рэспублікі Іран не маюць нічога агульнага з рэжымам ядзернага нераспаўсюджвання, а нанясуць толькі шкоду эканоміцы краіны і простым людзям», — гаворыцца ў каментары.

Кіраўнікі МЗС 27 краін Еўрасаюза 13 студзеня на сустрэчы ў Брусэлі ўхвалілі ўвядзенне эмбарга на пастаўкі нафты з Ірана. У рамках новага пакета санкцый, які прадугледжвае ў тым ліку ўвядзенне паэтапнай забароны на імпарт іранскай нафты і нафтапрадуктаў у краіны ЕС, мяркуецца, што да 1 ліпеня ўсе члены Еўрасаюза, якія закупляюць нафту ў Тэгерана, павінны будуць поўнасцю згарнуць імпарт з гэтай краіны. Таксама эканамічныя санкцыі ўводзяцца ў дачыненні да цэнтральнага банка Ірана і васьмі дзяржкарпарацый краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?