Жыхары аднаго з падраёнаў Курасоўшчыны сёння вечарам, думаю, былі непрыемна здзіўленыя абвесткамі, што ў сераду з 8:00—18:00 будзе адключана ацяпленне і гарачая вада. Нібыта будуць весціся нейкія працы.

У дзіцячым садку параілі «адзяваць дзяцей як мага цяплей».

На дзень серады абяцаюць пяціградусны мароз. Вось я і думаю, што ім замінала правесці такія работы, калі тэмпература была блізкай да нуля, калі ўжо летам зусім была нявыкрутка.

З іншага боку ў канцы тыдня маразы ўзмацняцца. Так што можа не ўсё так і кепска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?