У ходзе судовага пасяджэння па справе аб пажары на «Пінскдрэве», калі загінулі 14 чалавек, адкрылася цікавая дэталь. У набыцці другой лініі па вытворчасці паліўных гранул менавіта ў нямецкай фірмы «Munch Edestahl GmbH» была зацікаўлена дачка генеральнага дырэктара холдынгу Ларана Арыніча. Пра гэта паведамляе газета «Вечерній Брест».

У момант правядзення тэндару на пастаўку камплекты тэхналагічнага абсталявання яна з’яўлялася афіцыйным прадстаўніком дадзенай фірмы ў Беларусі.
Той факт, што дачка гендырэктара прысутнічала на пасяджэнні тэндарнай камісіі, пацвердзіў Уладзімір Шастакоў, былы галоўны інжынер холдынгу. Але дапытаць у судовым пасяджэнні яе не давялося. Паводле слоў дзяржаўнай абвінаваўцы Ларысы Караневіч, дачка былога гендырэктара знаходзіцца за межамі краіны. Як і яе тата.
Працэс па справе пажару праходзіць у Пінску.
Былы дырэктар СТАА «Пінскдрэў-ДСП» Леанід Логвін абвінавачваецца ў службовай нядбайнасці, былыя галоўныя інжынеры холдынгу і завода ДСП Шастакоў і Ігар Логвін — у парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Абодва Логвіны віну прызнаюць часткова, Шастакоў — адмаўляе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?