Паводле звестак міжнароднага сонечнага праекта ТЭСІС, сёння апоўначы магнітная бура дасягнула максімальнага ўзроўню. Яе інтэнсіўная фаза працягвалася 24 студзеня з 18 да 24 гадзін. Пасля гэтага магнітасфера нашай планеты пачала прыходзіць у спакойны стан.

Па інфармацыі Цэнтра прагнозаў касмічнай надвор’я Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA),

гэта самая моцная сонечная бура, якая назіралася з 2005 года.
За такімі ўсплёскамі, што называюцца каранальнымі выкідамі масы, уважліва сочаць, бо яны могуць прывесці да патэнцыйна шкодных геамагнітных бураў, калі зараджаныя часцінкі абрынуцца на сілавыя лініі магнітнага поля Зямлі. Геамагнітныя буры здольныя не толькі выклікаць больш яркае палярнае ззянне, але і парушыць працу спадарожнікаў, наземных сістэм сувязі і іншых электронных інфраструктур.

Цяперашняя магнітная бура ня справакавала сур’ёзных наступстваў для зямлян, бо стрэл струменя зараджаных часцінак — пратонаў і электронаў — з адной з зон актыўнасці свяціла пайшоў не проста да нашай планеты, а па датычнай.

Аднак дактары з мэтай мінімізацыі шкоды ад магнітнай буры рэкамендуюць знаходзіцца ў закрытай прасторы і па магчымасці пазбягаць у гэты дзень выкарыстання камп’ютара або тэлевізара,
бо яны выпраменьваюць электраімпульсы, што ўплываюць на людзей, якія рэагуюць на перамены ў атмасферы.

У людзей, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, можа пагоршыцца самаадчуванне.

Падчас магнітнай буры прыблізна на 70% павялічваецца колькасць аварый, інфарктаў, інсультаў.

Магнітная бура будзе актыўна ўплываць на людзей на працягу ўсяго сённяшняга дня.

Дактары раяць прыслухоўвацца да стану свайго здароўя і не выконваць цяжкіх работ, не нервавацца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?