На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 25 студзеня курс беларускага рубля другі дзень запар знізіўся ў дачыненні і да амерыканскага даляра, і да еўра, і да расійскага рубля.

Даляр падаражэў на 10 рублёў да 8 360 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 26,415 млн, на куплю — 27,436 млн, выніковы аб’ём таргоў — 27,432 млн.

Еўра дадаў 30 рублёў і цяпер каштуе 10 900 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 13,150 млн, на куплю — 17,268 млн, выніковы аб’ём таргоў — 17,192 млн.

Курс расійскага рубля вырас да 273 беларускіх рублёў (+ Br3). Заяўкі на продаж склалі 1 163,835 млн, на куплю — 1 346,481 млн, выніковы аб’ём здзелак — 1 172,835 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?