Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у заходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 9–14°С, ноччу па ўсходзе краіны мінус 15–20°С,
у заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ноччу і днём мінус 6–8°С.

У Мінску заўтра, 26 студзеня, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–15°С, днём мінус 10–12°С.

У наступныя двое сутак па краіне пахмурна з праясненнямі. 27 студзеня пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх заходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 5–10 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С, па ўсходзе мінус 18–23°С, днём ад мінус 7°С па паўднёвым захадзе да мінус 17°С па ўсходзе краіны.

28 студзеня пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 5–10 м/с.

Далейшае ўзмацненне маразоў. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С, па ўсходзе да мінус 25°С, у паўднёва-заходніх раёнах мінус 10–14°С; днём ад мінус 8°С па паўднёвым захадзе да мінус 18°С па ўсходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?