У зале клуба Re:Public вельмі напалена — масоўка адпачывае, падчас перапынку паміж дублямі. 24 студзеня сканчваюцца здымкі апошняй сцэны серыяла " Вышэй за неба», якая ўяўляе з сябе зборны канцэрт, на якім праз глядацкае галасаванне мусіць перамагчы гурт аднаго з галоўных герояў.

Андрэй Курэйчык просіць паказаць «натоўп, які лікуе і бушуе».

Андрэй Курэйчык просіць паказаць «натоўп, які лікуе і бушуе».

Адзін з апошніх дубляў.

Адзін з апошніх дубляў.

Выканаўца адной з галоўных роляў - рэпер Вінцэнт.

Выканаўца адной з галоўных роляў - рэпер Вінцэнт.

Вакалістка гурта Sonika Ксенія

Вакалістка гурта Sonika Ксенія

Аляксандр Саладуха.

Аляксандр Саладуха.

Поп-дзіва Люся Лушчык вяла канцэрт.

Поп-дзіва Люся Лушчык вяла канцэрт.

На сцэне збіраецца «гурт», масоўка ляніва сцягваецца да танцпола, а Андрэй Курэйчык просіць паказаць «натоўп, які лікуе і бушуе». З улікам таго, што здымкі ідуць ад ранку, задача не самая простая. Кожную сцэну здымаюць з некалькіх дубляў і некалькіх ракурсаў. Пасля яе мусяць адбыцца здымкі «Фільма пра фільм», а таксама выступы сапраўдных гуртоў.

Адразу пасля таго, як сцэна з кіношным «гуртам» сканчаецца, у залу пачынаюць прыходзіць VIP-госці, якія таксама трапяць у кадр, а паралельна здымуцца ў «фільме пра фільм» і эпізодзе серыяла.

У калідоры Іскуі Абалян разважае пра беларускую рок-музыку: «У гэтага мастацтва быў перыяд росквіту, калі адбываліся Рок-каранацыі. Цяпер жа развіццё прыпынілася». Пасля яе патрэбна адздымаць «гутаркі» з Уладзімірам Пугачам, Аляксандрам Саладухам і Аляксандрам Памідоравым.

Пакуль на сцэне рыхтуецца да здымкаў гурт Sonika, у масоўцы абмяркоўваюць сённяшнія здымкі — складаецца ўражанне, што ў масоўку прынята прыходзіць кампаніяй і трымацца разам. «Ля мяне чамусьці паставілі нейкіх двух дурніц, — скардзіцца дзяўчына. — І я проста не магу разам з імі пляскаць у такт». З розных частак зала даносяцца абрыўкі тэлефонных размоваў «Я не магу, я сёння ў кіно здымаюся».

Тым часам VIP-пляцоўка запаўняецца гасцямі, Юрый Зісер, Алег Хаменка, Аляксандр Саладуха і Уладзімір Пугач.

Выканаўцы галоўных роляў, якія здымаліся днём, чакаюць выхаду на апошнюю сцэну, але гэта будзе позна вечарам. А зараз трэба адздымаць іншых выканаўцаў. Рэжысёр фільма выступае з прамовай да масоўкі «Вы будзеце ганарыцца тым, што здымаліся нават у масоўцы гэтага фільма, а зараз проста атрымлівайце кайф ад якаснай музыкі». Што цікава, нават позна ўвечары, калі агульная стома дасягае свайго піка, а клуб застаўлены перапоўненымі попельніцамі і пластыкоўкамі з гарбатай, людзі на танцполе рэагуюць на кожны выступ так, як быццам яны толькі што прыйшлі на сапраўдны канцэрт. У перапынках фатаграфуюцца з Люсяй Лушчык (якая «вядзе канцэрт») і Саладухам, які у выніку выйшаў на сцэну, каб запрасіць усіх на свой сольны канцэрт, і прапанаваў залу разам праспяваць «Здравствуй, чужая мілая», на што амаль ніхто не адгукнуўся.

Фільм пра СНІД, музыку і каханне, мяркуючы па трэйлеры і атмасферы на пляцоўцы мусіць атрымацца ўдалым, апошняя сцэна скончана, цяпер пачынаецца мантаж, і вясной мы ўбачым серыял, падобных якому, калі верыць стваральнікам, у Беларусі яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?