Пятым зарэгістраваным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Расіі стаў бізнесмен Міхаіл Прохараў. Пры галасаванні па пытанні аб рэгістрацыі Прохарава адзін член ЦВК ўстрымаўся, астатнія выступілі «за».
У якасці кандыдатаў ужо зарэгістраваныя лідары чатырох парламенцкіх партый: Уладзімір Пуцін ад «Адзінай Расіі», Генадзь Зюганаў ад КПРФ, Сяргей Міронаў ад «Справядлівай Расіі» і Уладзімір Жырыноўскі ад ЛДПР. Заснавальніку партыі «Яблык» Грыгорыю Яўлінскаму і губернатару Іркуцкай вобласці Дзмітрыю Мезенцаву ЦВК адмовіў у рэгістрацыі