У 2012 годзе Беларусбанк плануе накіраваць на льготнае крэдытаванне жылля Br6,4 трлн. За гэтыя сродкі з дзяржаўнай падтрымкай будзе пабудавана 4 млн. 200 кв.м жылля, у тым ліку 1 млн.кв.м — у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык.

Паводле слоў кіраўніка Беларусбанка, з агульнай сумы ў Br6,4 трлн. уласныя сродкі банка на фінансаванне льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля складуць Br250 млрд.

Адказваючы на пытанне аб тым, як зменіцца льготнае крэдытаванне ў сувязі з прыняццем указа №13, Сяргей Пісарык растлумачыў, што грамадзяне, якія ўжо заключылі з банкам дагавор на крэдытаванне, будуць крэдытавацца на старых умовах. Што датычыцца тых, хто не паспеў заключыць крэдытны дагавор, то ім давядзецца пачакаць. На працягу месяца ў выканкамах будзе праходзіць зверка спісаў маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на прадмет адпаведнасці або неадпаведнасці палажэнням указа №13. «Толькі пасля гэтай зверкі на аснове спісаў мы адновім крэдытаванне», — сказаў Сяргей Пісарык.

Цяпер банк прадаўжае выдаваць крэдыты для маючых патрэбу ў паляпшэнні жылёвых умоў па стаўцы 31№ гадавых. Паводле яго слоў, такая стаўка «нявыгадна для банка, але мы разумеем нашу ролю, нашу місію». Калі апраўдаецца прагноз па зніжэнню інфляцыі ў гэтым годзе, стаўка па крэдытах будзе зніжацца.

Акрамя таго, Беларусбанк выдае камерцыйныя крэдыты пад будаўніцтва жылля па стаўцы 49% гадавых, пры гэтым кошт такіх крэдытаў у Беларусбанку ніжэйшы, чым у іншых камерцыйных банках краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?