Адзіны ў двух асобах Лявон Вольскі запісаў новую песню для свайго праекту «Саўка ды Грышка» на радыё «Свабода».

Грышка:

Хочуць калгасныя ўлады,
Каб «Вясны» не было.
Не адпускаюць Алеся з-за кратаў,
Хоць катам сплацілі бабло.

Мы тут жывём, нібы ў лесе.
Падчас зімовага сну.
Не выпускаюць Алеся,
Не дазваляюць «Вясну».

Саўка:

Што ты заводзішся, Грыша?
І глупасцей не гавары.
Можна катацца на лыжах
Зімою па склонах гары.

Зіму мы любім все очэнь,
Нету прэкрасней пары!
Можна катацца на лыжах у Сочы
Дзень, ілі два, ілі тры.

Грышка:

Хочаце вы, каб марозам
Скула надзеі і сны.
Хочаце, каб ні душа і ні розум,
А толькі інстынкты адны.

Сэрцы занесла завеяй —
Так вам прасцей кіраваць.
Толькі дарэмныя вашы надзеі,
Нельга вясну затрымаць.

Саўка:

Будзет вясной васхішчацца
Разве што круглы дурак.
Што той вясною за шчасце —
Слякаць, гразюка, бардак.

Нас вецераны прасілі,
Прафсаюзы і БРСМ…
Мы ўсе прыложым усілья,
Вясна не прышла штоб саўсем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?