Пра гэта сваякам моладзевага актывіста прыватна паведамілі супрацоўнікі гомельскага СІЗА. Паводле іх словаў, яны нібыта чакаюць інструкцыяў зь Менску і бязь іх нічога рабіць ня будуць.

Па‑ранейшаму перадачы для арыштаванага не прымаюць. Па чутках, супрацоўнікі міліцыі зьнялі хлопца зь цягніка ў лёгкай вопратцы. Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік кажа, што закон не забараняе атрыманьне перадачы арыштаваным у выпадку, калі ён рыхтуецца да транзыту. Увогуле, гэты момант прапісаны ня вельмі падрабязна, што дазваляе трактаваць яго досыць адвольна. «Мы перадавалі перадачы Паўлу Красоўскаму і ня мелі з гэтым ніякіх праблемаў, а тут, вераемна, ёсьць пэўная ўстаноўка зь Менску». Сёньня ьрат Дзянісава мусіў заключыць дамову з адвакатам.

Сябры і знаёмыя неадназначна ставяцца да яго затрыманьня 16 лютага ў Гомелі. Хтосьці нават вінаваціць хлопца ў недастатковай пільнасьці, маўляў, незразумела чаму так парушыў кансьпірацыю. На інтэрнэт‑форумах выказваецца меркаваньне, што Дзянісаў арыштаваны паводле паказаньняў кагосьці з былых паплечнікаў – нібыта яго назвалі арганізатарам віцебскіх падзеяў 17 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?