Пажар адбыўся раніцай 25 студзеня ў хаце ў вёсцы Боркі Ганцавіцкага раёна. Гаспадыня дома, жанчына 1961 года нараджэння, паспела разбіць акно і паклікаць на дапамогу. Суседзі ўзламалі дзверы хаты, адзін з мужчын увайшоў унутр і праз разбітае акно перадаў маленькую дзяўчынку (2011 года нараджэння). Аднавяскоўцы аднеслі дзіця ў бліжэйшы дом і выклікалі фельчара. Аднак выратаваць не ўдалося — дзіця атруцілася дымам.

У непрытомным стане з хаты вынеслі і гаспадыню. Гэта была бабуля. З атручваннем прадуктамі гарэння і апёкам твару 1-й ступені (2% цела) яе даставілі ў бальніцу.

Ратавальнікі неўзабаве патушылі пажар. Яны высветлілі, што з-за зачыненых дзверцаў печы на драўляную падлогу звалілася некалькі вуглёў, што і прывяло да ўзгарання.

Маці загінулай дзяўчынкі на момант пажару вярталася на цягніку з Магілёва (на час сесіі ў навучальнай установе жанчына пакінула дзіця на апецы сваёй маці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?