У Маскве 4 лютага пройдзе мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Расіі, прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна, паведаміў журналістам віцэ-спікер Дзярждумы, сакратар прэзідыума генсавета партыі «Адзіная Расія» Сяргей Нявераў.

Паводле яго слоў, мітынг арганізуе не ЕР. «Наколькі я ведаю, 4-га таксама плануецца мітынг у Маскве, і ўсе туды запрашаюцца. …», — сказаў Нявераў. Пры гэтым ён адзначыў, што мітынгі ў падтрымку Пуціна праходзяць па ўсёй Расіі, у прыватнасці, такая акцыя 28 студзеня пройдзе ў Екацярынбургу.

4 лютага ў расійскай сталіцы плануецца правесці чарговую шматтысячную акцыю «За сумленныя выбары». Маскоўскія ўлады ўзгаднілі шэсце і мітынг апазіцыянераў на Балотнай плошчы з колькасцю ўдзельнікаў да 50 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?