На пятніцу запланаваная прэзентацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сейма ў справе вылучэння на Нобелеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Подпісы пад заявай паставілі не толькі дэпутаты польскага парламента, але і яшчэ 27 краінаў-сябраў Рады Еўропы.

«Гэтая ідэя спадабалася калегам-дэпутатам і яны ў часе апошняй Сесіі ПАРЕ ў Страсбуры ахвотна пад ёй падпісваліся», — заявіў напярэдадні дэпутат Анджэй Галіцкі, кіраўнік польскай дэлегацыі ў ПАРЕ.

​​Паволе ягоных словаў, Польша «мае вялікі доўг» у справе Бяляцкага і таму павінна заплаціць яго прынамсі такім чынам.

«Калісьці еўрапейскія народы не пакінулі нас у абдымках рэжыму і тады жонка зняволенага Леха Валенсы атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Гэта было прыгожа і сімвалічна, мабілізавала нас на змаганне», — падкрэсьліў польскі парламентарый.

Анджэй Галіцкі паведаміў таксама, што размаўляў аб падтрымцы кандыдатуры Бяляцкага з Лехам Валенсам, на «падтрымку якога можна разьлічваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?