У 2011 годзе арганізацыямі Беларусі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) было звольнена больш работнікаў (901.138), чым прынята на працу (836.612), паведамляе Белстат.

На дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы прынята 56,4 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 7,8% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Усяго ў эканоміцы Беларусі ў 2011 годзе было занята 4 млн. 632 тыс. чалавек, што на 0,7% менш, чым у 2010 годзе.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец снежня 2011 года склала 28,2 тыс., што на 14,8% менш, чым на канец снежня 2010 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец снежня 2010 года — 0,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?