Балтыйскія партовыя тэрміналы плануецца задзейнічаць для транспарціроўкі венесуэльскай і іранскай нафты ў Беларусь. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Пад яго старшынствам сёння ў Віцебску праходзіць выязное пасяджэнне Камісіі па павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Вядома, пытанне транспарціроўкі нафты праз балтыйскія партовыя тэрміналы другаснае — перш за ўсё неабходна вырашыць, калі і адкуль браць нафту, падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Ён адзначыў, што Беларусь вядзе работу па разведцы і даследаванню нафтаносных раёнаў у Венесуэле і Іране. Пачаць здабычу нафты там плануецца праз 3‑4 гады. Тады балтыйскія партовыя тэрміны і будуць запатрабаваны, пачнецца аднаўленне транспартнай структуры, напрыклад, нафтаправода Вентспілс — Наваполацк.

Цяпер задзейнічаць прыбалтыйскія партовыя тэрміналы эканамічна нявыгадна, паколькі расійская нафты з існуючай увазной пошлінай $53 за тону каштуе Беларусі танней, чым калі б яна закуплялася на сусветных біржах, растлумачыў Уладзімір Сямашка.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?